Pesni.guru - сайт для Гуру
Як ты без мяне там?
Як я без цябе тут?
Пачуццём чалавека
цягне сэрца ў родны кут.
Як быццам жартую,
а ў сабе мацней крычу:
"Я цябе ўратую, толькі як -
не ведаю."
Ластаўка ў небе лунала
праўду казала аб тым
дзе жывеш ты зараз.
Я не спрачалася,
у вочы твае закахалася,
на неба глядзеўшы часам.
Голас трымаю.
Гонар - гэта мая прастора,
гэта мая краіна,
край любы, край адзіны.
Лепшае побач чую,
крылы свае ратую.
Хутка ўсё добра будзе,
мірныя, вольныя людзі.
Дзе яно, сэрца Радзімы?
У лесе ці ў хаце,
ці паміж муроў цагліных?
Кволаю птушкай у небе,
водарам ніў ці коласам чэрствай глебы?
Другие названия этого текста
- Respublika Palina і Hasta La Fillsta - Jak ty (0)
- Respublika Palina - Jak ty (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1