Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Rise in Rage - Прамяні | Текст песни

Прамяні

Iмкліва крочыць наперад,
або моўчкі глядзець на замкнутыя дзьверы.
Прагна лавіць высокія словы,
зноўку чакаць, спадзявацца ды верыць

Разьвее вецер журбы пах,
мёртвых садоў пыл.
Заціх мой боль і зьнік жах,
і я амаль забыў

Прамяні
асьвятляюць твар,
сьціскаюць скроні.
Карані —
бессьмяротны дар
у маіх далонях

І полымя ахапіла мае вочы,
і я — ліхтар у беспрабуднай цемры ночы

Мае пакуты — мой сьцяг —
хістае плынь брудных вод.
Мяжа няволі стаў страх,
трызьні карагод

Прамяні
асьвятляюць твар,
сьціскаюць скроні.
Камяні
адчуваюць жар
лютаснай пагоні

І полымя ахапіла маё цела,
і я гару агнём чырвона-белым

У шэрым паветры чую водгук званоў —
ГЭТА Я з кален уздымаюся зноў
У небе, бы хмары, абліччы людзей —
ГЛЯДЗІЦЕ, я с кожнай хвілінай раблюся мацней!

Rise in Rage еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1