Там, дзе свет прыхіліўся да апошняй мяжы, Неба гіне ў сутонні халоднай імжы, Дзе згубіўся і дзе будзе знойдзены шлях, Там святло ў тваіх вачах, там святло ў тваіх вачах.
Дзе вятры даспявалі нам песню сваю, Чорнай коткаю ноч ахінула зямлю. Дзе аскепкі святла ты трымаеш у руках, Там цяпло ў тваіх вачах, там цяпло ў тваіх вачах.
Дзе бяскрылы анел зноўку зможа лятаць, А парваныя струны - адзін раз зайграць, Будзе слабое месца ў тваіх ланцугах І жыцце ў тваіх вачах, і жыцце ў тваіх вачах.
У вагні ўваскрэснуць, але не згарэць, Спапяліць, зруйнаваць, толькі ўсе ж не сагрэць. Рэчаіснасць згубіць у нязбыўшыхся снах, Дзе жыцце ў твах вачах, Альбо смерць у тваіх вачах, Увесь мой лёс у тваіх вачах...