Із-пад дуба, із-пад корэня Там вада ручаём бежыць. Бежыць, там вада ручаём бежыць. Там Іванько да каня жэ поіць. Поіць, там Іванько да каня жэ поіць, Той конік да вады жэ не пье. Не пье, той конік да вады жэ не пье – Ён яго па галоўцы б’е. Не бі мяне па галоваццы, Бо я буду й у прыгодаццы. А як будзеш біці-паганяці, То я буду помалу ступаць.