Зашумела сасоначка над усходам сонца, Заплакала дзяўчынанька, гледзячы ў аконца. -А мая ты матуленька, чаму ня будзіла, Як першая компанячка ў войска вырушыла? -А мая ты дачушанька, таму ня будзіла, Што твой мілый ўпярод пайшоў, каб ты ня тужыла. -А мая ты матуленька, не тужу, не плачу, Толька выйду на вулачку - сцежачкі не бачу. А мая ты матулянька, купі ты мне шолку, Буду шыці-вышываці мілому кашульку. Шыла-шыла, вышывала - не хваціла шолку, Любілася-кохалася, не дазнала толку.