Ой над ракою, над глыбокаю *Святы вечор, над глыбокаю Там стаіць явор, тонкі-высокі * Тонкі-высокі, уверсе кудравой * На том кудравом сівы арол сядзіць * Сівы ароля сядзіць, усё ў ваду глядзіць* Усё ў ваду глядзіць, шчуку рыбу бачыць * Ой, шчука-шчука, як ты глыбока * Як ты глыбока - так я высока * Ой з цябе, шчука, луску скрабаюць * А з мяне, арла, пер'е скубаюць * Ой з цябе, шчука, смашна вячэра * А з мяне, арла, мякка пасцеля * Ой з цябе, шчука, смашная юшка * А з мяне, арла, мякка падушка * З тваіх костачак зробім масточак * З майго перайка зробім вяночак * Ой шчука-шчука, посватаймося * Посватаймося, побратаймося *