Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Rwan - Будучым ворагам дзяржавы (cover Deviation) | Текст песни

Калі і зноў пачнуць па сьценах клеіць,
Свае ўлёткі, заклікі і маніфесты.
А радыё і тэлевізар, пачне крычаць,
Як малады над труною нявесты.
Калі турмы праглынуць пацыфістаў,
І ты пачуеш як грукаюць суседу ў дзьверы.
А народ захварэўшы імперскай ідэей,
Пачне з радасьцю хадзіць на парды ды малебны.
Калі патрыярх пачне свае спічы,
Бласлаўляючы войска на фронце.
А народ са шчырымі сьлязьмі ў вачах,
Пачне пасылаць маладзёгу на бойню.
Гістэрычныя дзеўкі на пэроне з кветкамі,
Сустракаць будуць ганаровых забойцаў.
А нязгодныя, будуць,
У дзьве змены працаваць
І вырабляць штодзенна кулі для фронта.
Калі перад табою паставяць выбар,
Забіваць за радзіму ці загінуць як вораг.
Я веру ў твой правільны выбар.
Ворагаў дзяржавы стала болей.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-