Знікла сонейка і ўраз Яснавокі дзень пагас. Па сцяжынцы і наўзбоч За пагоркам крочыць ноч. А пад падушкай сон прылёг на бачок. Баю-бай, дачушка, баю-баю, сынок.
Па-над рэчкай дрэмле бор У чаканні першых зор. Гасне позняя зара, Нам з табою спаць пара. А пад падушкай сон прылёг на бачок. Баю-бай, дачушка, баю-баю, сынок