Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

RZ - Калыханка для вулкана | Текст песни

Cпi-заснi Вулкан-анёлак,
Крыльцамi не руш;
Ноч з усiх сваiх абновак
Возьме капялюш,
Апране яго, i раптам
Стане цёмным свет,
Ну а месяц, ейны братка,
Апране берэт,
Што сатканы з ясных зорак
I нябесных руж;
Сьпi-заснi, Вулкан-анёлак,
Крыльцамi не руш.

Спiць зямля i спяць нябёсы,
Свет да ранку змоўк,
Дрэмле сычык гарбаносы,
Спiць у лесе воўк;
Спяць у кожнай хаце дзецi,
Бачаць казкi-сны,
Спiць усё ва ўсiм сусвеце,
Спi i ты заснi.


Другие названия этого текста
  • Алесь Зайцаў (Босае cонца) & WZ-Orkiestra - Калыханка для вулкана (0)
  • RZ - Калыханка для вулкана (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-