Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

RZ - Лісоўшчыкам | Текст песни

Ах, якія былі пагоні,
Ах, якія былі баі.
Быццам птушкі ляцелі коні,
На чатыры бакі зямлі.

Мы Масковію дзідай мерылі,
Шабляй мерылі сіні Дунай,
Даляцелі б і да Амэрыкі,
Толькі ж надта далёкі край.

Не сумуйце, шляхетныя пані,
Кавалеры ў стэпе ляжаць.
Будуць вечніцца нашы расстаньні
Без магілы, сьлязы і крыжа.

Хмарка лёгкая вуціццай шэрай
Праплыві на Радзімы парог,
Жменькай дожджу пастукай у дзьверы,
Прашапчы, што вярнуцца ня змог.

Ах, якія былі пагоні,
Ах, якія былі баі.
Быццам птушкі ляцелі коні,
На чатыры бакі зямлі.

Мы Масковію дзідай мерылі,
Шабляй мерылі сіні Дунай,
Даляцелі б і да Амэрыкі,
Толькі ж надта далёкі край.

RZ еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2