На дальняй старане Мне наплывае ў сне Дом з клёнам пад акном За дымам-туманом... А там, у тумане, А там, у тым акне, Ой, ды няма мяне На роднай старане...
З дальняй стараны да дому Сам гукаюся самому, Тому дому, клёну тому - І плывуць, як сны, З дальняй стараны дадому З дальняй стараны дадому З дальняй стараны дадому Дым ды туманы...
Там босыя сляды, Там неба ў галубах, Там ад жывой вады Так горка на губах... Там жытам узыйшлі І запляліся ў лёс Спеў сцішанай зямлі, Гнеў зрушаных нябёс...
Мне птушкай з выраю Да дому прылятаць І абдымаць зямлю, І неба цалаваць... А як таму не быць - Дык хоць бы сном праплыць, Хоць дымам-туманом Над клёнам пад акном...