Сароміцца яблыня ў белым убраньні, Сароміцца дзеўчына прагі каханьня, З усьмешкай зьбянтэжанай сьвет аглядае І некуды раптам бяжыць у адчаі.
І вушы ня чуюць, і вочы ня бачаць, А сэрца грукоча – так хочацца шчасьця, Жыцьцё раптам стала суцэльным чаканьнем, І з вуснаў зьлятае: “Прыйдзі, мой каханы!”
І хто не прыходзіць такою хвілінай, Каб даць ёй магчымасьць прачнуцца жанчынай, Той проста глухі, ці сьляпы, ці ўбогі, Загіне ўбаку ад галоўнай дарогі.
І шчасьлівы той, хто пачуў і прыходзіць, Хто дзеўчыне ў палкім жаданьні дагодзіць. Жыцьцё пачынаецца… Верыце, людзі? Ім гора ня будзе, ім сьмерці ня будзе.