Пад зямлёю, пад дрыгвою троль кашлаты спіць На дзьвярах прыбіта шыльда – “нельга абудзіць” Бо прачнецца, раззлуецца, будзе лютаваць Тым, хто сон яго пашкодзіў ногі адрываць
Над ракою – Палатою, што ў Дзвіну бяжыць Мужны волат Паганяйла ў адзіноце жыў На вайне не шансавала, дзеўкі не давалі Нават бабкі за спіною рохляй называлі
І задумаў Паганяйла таго троля ваяваць Марыў гонар і павагу з перамогай атрымаць Тыдзень бой ідзе крывавы, нападкаў цяжкі ўдар Паваліўся ніцма волат, троль жыцця йго гаспадар
Біўся храбра ты і хоць сну перашкодзіў - дам цябе шанец Ёсць дачка ў мяне, засядзелася ў дзеўках - усе вакол слабакі! Перш чым неба асвятліцца вам патрэбна ажаніцца Усе мае скарбы будуць твае - адкажы толькі \"так\" ці \"не\"!