У цішы начной - панурай Нават зоры не асветляць мой шлях Ты выходзь з-за хмараў, Месяц Адкажы, дзе сястра мая Я яе знайду, за cабою павяду
Цёмны вір, струмень халодны І гарлачык быццам знічка ўначы Ускрык узняў у неба птушак Плынь як вецер размятала валасы Я яе знайду, за cабою павяду Я яе знайду...
Заплятае ў косы кветкі Водзіць у жыце карагоды Сцеражыся падарожнік Бо ня б’ецца яе сэрца Адкрый сваю таямніцу Русалка!
У пяшчотнай шэрай смузе Ты ідзеш, як цень з вянком на валасах Апранутая ў хмару Пустата ў душы і цемра ў вачах Я цябе знайду, за сабою павяду Я цябе знайду...
Тла салодкі водар у паветры лунае Цмокі твае цела ў дрыгве абвіваюць Роспач раскідала крылы чорныя над багнай Я цябе знайду, толькі гэтага я прагну
Я цябе знайду - ў кола зацягну Дай мне сілы, уладар нябёснага агню І зброю, каб адолець тых хто ў цемры Каб тое, што зрабіў я не было дарэмным!