Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Sakramant - Русалка | Текст песни

У цішы начной - панурай
Нават зоры не асветляць мой шлях
Ты выходзь з-за хмараў, Месяц
Адкажы, дзе сястра мая
Я яе знайду, за cабою павяду

Цёмны вір, струмень халодны
І гарлачык быццам знічка ўначы
Ускрык узняў у неба птушак
Плынь як вецер размятала валасы
Я яе знайду, за cабою павяду
Я яе знайду...

Заплятае ў косы кветкі
Водзіць у жыце карагоды
Сцеражыся падарожнік
Бо ня б’ецца яе сэрца
Адкрый сваю таямніцу
Русалка!

У пяшчотнай шэрай смузе
Ты ідзеш, як цень з вянком на валасах
Апранутая ў хмару
Пустата ў душы і цемра ў вачах
Я цябе знайду, за сабою павяду
Я цябе знайду...

Тла салодкі водар у паветры лунае
Цмокі твае цела ў дрыгве абвіваюць
Роспач раскідала крылы чорныя над багнай
Я цябе знайду, толькі гэтага я прагну

Я цябе знайду - ў кола зацягну
Дай мне сілы, уладар нябёснага агню
І зброю, каб адолець тых хто ў цемры
Каб тое, што зрабіў я не было дарэмным!

Другие названия этого текста
  • Sakramant - Rusalka (1)
  • Sakramant (ex-Litvintroll) - Rusalka (0)
  • Sakramant - Русалка (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-