Слухайце, людзі, казку-казочку:
Пакахаў хлопец панскую дочку.
Казала маці: "Сыне-сыночку,
ой, не любi ты панскую дочку!"
Хлопец не слухаў, пайшоў да пана
Прасiцi шлюбу з мілай-каханай.
"Яснавельможны пане-паночку,
Аддай за мяне ты сваю дочку!"
Кінулась пану кроў у вочы,
Крычыць, злуецца, слухаць не хоча.
"Дурня бярыце, дурня вяжыце,
Ды ў балоце яго ўтапіце!"
Слухайце, людзі, казку-казочку:
Пакахаў хлопец панскую дочку...
SALUTARIS дыр. В.Янум еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2