Там, дзе бясконцасць горных вяршынь Абдымаюць твае цэпеліны, Ты пакліч яго пазаві - Адказу няма, адказу няма. Там, дзе сляды мінулых падзей Ужо не знайсці на ранішнім снезе, Там гучыць цяпер для цябе Адно цішыня, адно цішыня. А мы застанемся, Колькі з нас Працягнуць гэты квэст? Мы застанемся, І ў адказ Ты спачуваеш мне. Чорнае неба І вада Апошняй песняй. А мы застанемся, Мы застанемся. Зноў новы дзень бягучым радком Нечаканых сумных навінаў. Кожны год - нібы пад агнём, Нібы на вайне, нібы на вайне. І бессэнсоўныя тысячы слоў. І ўжо позна прасіць прабачэння. Ты застаўся, нехта пайшоў. А мы ў гульні, мы ў гульні.