Не перайграць і не пачаць нанова У гэтым доўгім падарожжы мрой. Я ведаю – наперадзе палова, Яшчэ адна палова – за спіной. Усё мінае – незаўважна словы Ператвараюцца ў цішыню, У гэтым доўгім падарожжы мрояў, Кароткія, бы сполахі агню. Гэта было, Мінулае болей не вернеш ніколі. Гэта маё, І застанецца маім назаўсёды. Гэта ўсё З тых непаўторных, мінулых імгненняў. Гэта было… За спіной толькі вецер, Ён пытаецца, хто ты І дзе твая мара. А дзе яна, дзе яна? Я не бачу патрэбы Знаходзіць адказы І назад азірацца. Стоп. Гэта было…