Няхай задумлівы ліхтар Табе спявае калыханку, Каб пяцьдзесят няўлоўных мар Змагла ты адшукаць да ранку, Вярнуць напаўзабыты сон бязважкай згадкай пра сустрэчу. Я выбіраю “савін’ён”, я не планую гэты вечар. За небакраем кожны раз Мы сустракаем сем анёлаў. Яны ўсміхаюцца ў адказ, Бо мы з анёламі знаёмы. Мы марым быць яшчэ хутчэй, няіснага ўбачыць здані, Сустрэцца позіркам вачэй з усімі створанымі намі. Ты будзеш небам, Я буду ў небе – Госьць. Шкада, што неба – Ёсьць. Свет засакрэчаны ў некалькіх словах, Некалькіх словах нечай размовы, Нечай размовы на некалькіх мовах – Свет засакрэчаны ў некалькіх словах. Шлях у бязважкай і белай прасторы, Белай прасторы, знаёмай і новай, Знаёмы і новы, разам паўторым – Шлях у бязважкай і белай прасторы.