Make yourself Можна наракаць – няўдалы лёс, І не пашанцуе ўсё адно. Нехта ўзлятае да нябёс, А ты ўсё хутчэй ідзеш на дно. Кожны крок прадвызначае шлях. Адчуваю шостым пачуццём. Калі жыць з адчаем у вачах, Гэта нельга называць жыццём. Кім хочаш ты Можна быць. Make yourself. Не глядзець ніколі больш назад, Не баяцца новай вышыні. І ўжо малюе далягляд Тваіх новых гарадоў вагні. Кожны крок прадвызначае шлях. І ты будзеш тым, кім хочаш быць. І ўжо нікому не стрымаць, І ўжо нікому не спыніць!