Шлёпанцы і шорты, Польская мяжа. Мой нумар пашпорту Хто табе сказаў? Не забудзься візу, Скокні ў дз’юці-фры. Мэта пераезду – Рок’н’рол – турызм. Штогод я ў чаканні ліпеньскіх дзён, Я ведаю – нас чакае і ён. Не Крым, не Егіпет і не Таганрог, Мы едзем, мы едзем у Гарадок. У тым Гарадку ёсьць загадкавы бор. Нібы Дзед Мароз, там жыве рок-н-рол. Таму вельмі шмат беларускіх дарог Вяртае, вяртаецца ў Гарадок. Усё, што патрэбна сёння для шчасця – Вечарам –лес, ранкам – да кілер-маці. Без розніцы- хмары, дождж альбо спёка. Я сёньня на сцэне, я бачу далёка. Ёсць рэчы, якія не зменяць гады. Змяняюцца людзі, піва, гурты. Але не з-за гэтага і не таму Завіслі, завіслі, завісьлі мы ў Гарадку. Усё нармальна, экстрэмальна, але прымальна для нас. Ёсць прычына – усё магчыма зараз і тут на Басах!