Вось мы і тут, хэлоў бразэрз і сістэрз Мадмуазэль, мадам, місіс і містэрз Капіталісты, вы нас сустракайце Любіце, карміце, мазгі не паласкайце
І не сумуйце, мы ўжо падрулілі У піпелацы-рагамабілі Не зразумела - арэвуар Гэта не нумар тэлефону, гэта мой ганарар
Прыехалі ў кіеў, прыкінь пацаны, З рагамабіля знялі нумары Памятаць кожны цвёрда павінен Нуль ім а не наша тысяча грывен
Усё ж заляцелі мы ў Херсон Там Роллікс усім кажа: Шоў маст гоў он Потым на Захід кіруемся строга Куды завядзе нас наша дарога?
Сёння ў Варшаве з Петрыкам разам Файна затусім, бо ёсць тая маза Упіска ў Берліне “алё” не пытанне “Берлінская дрога” - вам прывітанне
Заўтра ў сталіцы Вялікага княства Хлопцам рэспэкты, але не спыняцца Потым падзем да Амстэрдаму Don’t worry, be happy слухайся маму
У самалёт - і праз акіян Хэлоў Аргентына, Бразілія Не Марадона і не Пеле Але музыка гучыць у маёй галаве
Рана дадому, бо што планавалі Не ўсё паглядзелі і пакаштавалі У планах турнэ на Месяц і Марс Не парся Дзімон, і цісні на газ!
Цэлы свет пачакае, ён будзе чакаць цябе Гэта музыка грае, грае ў маёй галаве.
Цэлы сьвет пачакае, нібыта на паўзе трэк Гэта табула раса, ты разумееш мяне Калі не катаць вату і на рэчы глядзей глыбей То аднойчы пачуеш музыку ў галаве