Лавіў усьмешкі сонца У шосты дзень Эдэма, Я быў амаль бясконцы, Я быў амаль што небам. Усё, ўто трэба, ведаў, Ды крыкнула дарога: “Каб быць Эдэма небам, Спытай дазвол у Бога”.
Сьвяточны ранак сёмы Прыцішыў крыўды пекла, Я быў амаль што вольны, Я стаў амаль што ветрам. Усё, што трэба, ведаў, Ды крыкнула дарога: “Усе вятры Эдэма Пачаткам лічаць Бога”.
Мною дыхала зямля – Я змог! Я спытаў у Бога: “Я – Таксама Бог?” У адказ бязгучны сьмех, Чорт зь ім. Першы чалавечы грэх Стаў маім!
Я – пачатак і канец жывога на Зямлі. Я настолькі Бог, наколькі Бог – Адам.