Наступны, чарговы, Хлусьлівы і шчыры, Ня новы і новы Два-нуль-нуль-чатыры. Жадаеш – шукай Загадкавы травень, Вясна.by – Чакаем-чакаем.
Вось гарады, Вось крама ды пошта, Усё, як заўжды, І рушыць навошта? Блакітнае неба Над шэрым кварталам, Усё зразумела, Усё дасканала. Штодзённы расклад – У штогадавы, Разьмераны лад, Ня новы і новы. Знаёмы адчай Удала хаваем, Вясна.by – Чакаем-чакаем.
Наступны, чарговы Кіруе Зямлёю У новым стагодзьдзі Чацьвёртай вясною, Зноў вырай - як рай, Ня маючы, маем, Вясна.by – Чакаем.
Старыя рахункі, Чужыя стандарты, Такі ж будзе хутка Дзьве тысячы пяты. Зьняважлівы май, Загадкавы травень, Вясна.by – Чакаем.