Мой дотык - толькі дотык, І словы - толькі словы. Ты зразумеш потым - Я заўтра буду новы. Я заўтра буду лепшы, Такі, як ты захочаш. Проста каб зразумець:
Мяне не існуе. У гэта імгненьне Ты размаўляеш сама з сабой. І словы, як вецер, І страх, як маленьне. Чужая зямля застаецца чужой.