Хоць розныя лёсы і розныя ролі,
Я веру ў кожны падманлівы міт.
Табе так пасуе блакітны колер,
Блакітны ядваб альбо аксаміт.
Мне зноў не стае
Да крытычнасьці волі,
Ня прагну вярнуць
Адабраны спакой.
Табе так пасуе
Блакітны колер,
І так не пасуе
Быць побач са мной.
Дарэмна шукаць у бязьмежнага межы,
Я зноў у абдымках тваёй цішыні.
Адзінае ведай – ты будзеш належаць
Ці мне, ці нікому на гэтай зямлі.
Зьмяняючы лёсы, зьмяняючы ролі,
Ствараючы новы, падманлівы міт,
Табе так пасуе блакітны колер,
Блакітны ядваб альбо аксаміт.
Sciana еще тексты
Другие названия этого текста
- Сьцяна - ... (0)
- Sciana - Пра каханне (0)
- Sciana - Пра каханьне (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1