Белы сьвет Белы дзень Белы сьнег Квецень белая дрэваў вішнёвых Я чакаў Я шукаў Шпарка бег Памыляўся я ў справах і словах Белы сон Белы час Белы твар Цела белае першай любові Я дайшоў Я знайшоў Колер мар Я сягоньня да волі гатовы Час надышоў і пачуцьці сасьпелі Колер маёй рэвалюцыі белы Час надышоў і пачуцьці сасьпелі Колер маёй рэвалюцыі белы Белы Бог Белы хлеб Белы сьпеў Крылы белыя велічных птахаў Я кахаў Я трываў Я пасьпеў Аж дарэшты пазбавіцца страху Белы рух Белы шыхт Белы плён Беларускіх вачэй прасьвятленьне Гэты дзень Гэты час Гэты звон Вызваленьне ідзе. Вызваленьне Час надышоў і пачуцьці сасьпелі Колер маёй рэвалюцыі белы Час надышоў і пачуцьці сасьпелі Колер маёй рэвалюцыі белы