Нас хісталі арэлі, ды вагні дагарэлі. Нас хісталі арэлі ад валы да зямлі. Мы ў люстэркі глядзелі, ды ня ведалі, дзе мы - На якой паралелі, на якім караблі.
Мой апошні тралейбус па праспэкце паедзе, Загрукоча ўночы мой апошні трамвай. Да наступнай сустрэчы пройдзе пару стагодзьдзяў, Пройдзе пару стагодзьдзяў, а пакуль што бывай!