У гэтым сўсвеце ўсё цяжка i проста
ўсе простае глУпства, жывеш быццам востраў
Змагаешся з часам, што цягне наперад
Шукаеш прытулку, незломленай веры.
Пад небам вялiзным як сэрца грымоткае
Свой шлях адбывае краiна самотная
Спрабуе прыўзняцца з-пад цяжару вечнага
Свой лёс пакiдая чарзе супярэчнасцей
Панiчна, з сцярогай, з надзеяй i горам
Блукае краiна блакiтных азераў
Была ёй прызначана цяжкая доля
Нясе скрозь стагоддзi нязломную волю
Насуперак лесу, насустрач прастору
Вядзе за сабою яскравую мрою
не страцiла ў цемры празрыстасць i годнасць
i ззяе ў паветры Краiна Азераў
iдзе дзень за днём падганяя стагоддзi
А ты ўсё трымаешся зорнае ролi
Блукаеш па стужцы адорванай мроны
Iз млявасцi дeмак робiш высновы
На твары сeцэльнасцi кроткiм адбiткам
Свой цень пакiдае краiна блакiтаў
Не згодная з брeдам, балючым адбiткам
Жадае даведацца лепшае долi
Панiчна, з сцярогай, з надзеяй i горам
Блeкае Краiна Блакiтных Азераў
Была ёй прызначана цяжкая доля
Нясе скрозь стагоддзi нязломную волю
Насуперак лесу, насустрач прастору
Вядзе за сабою яскравую мрою
не страцiла ў цемры празрыстасць i годнасць
I ззяе ў паветры Краiна Азераў.
У нашым сусвеце ўсе добра i дрэнна
Ўсе дрэннае пуста... Бяжыш ад спакусы,
Спрачаешся з марай, што цягне ў няволю.
I застаешся сам-на-сам з журбою
Панiчна, з сцярогай, з надзеяй i горам
Блукае Краiна Блакiтных Азераў
Была ёй прызначана цяжкая доля
Нясе скрозь стагоддзi нязломную волю
Насуперак лесу, насустрач прастору
Вядзе за сабою яскравую мрою
Не страцiла ў цемры празрыстасць i годнасць
Блукае па свеце Краiна Азераў
Краiна Азераў...
Skrizhali еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1