«Анічога» Магельніцкага — безумоўна выдатны рок-тэкст, але быў яшчэ і важны кантэкст яе гучаньня. Песьня, якую пяе Януш Панасевіч: «Мо ты лічыш сябе нечым значным, бо ў цябе атэстат і дыплём//І выдатна сабе ты тлумачыш на зямлі гэтай месца сваё//Але тут шмат такіх, ня варты ты для іх//Анічога…» (пераклад Лявона Вольскага — ТГ) паўстала пасьля сьмерці зьбітага маліцыянтамі варшаўскага ліцэіста Гжэгажа Пшэмыка ў 1983 годзе, таму слухачы адразу ўспрынялі яе ў кантэксьце гэтага забойства, і песьня набыла палітычнае значэньне.