Баллада 1. Такую песню лірнік на Нёмане спяваў. Дачку князёву шчыра пастух адзін кахаў, Яна яго кахала – галубка з галубком, Зямля багаццем стала, а неба ім вянцом.
Быў юны шлюб прыгожы - купалаускі вянок, Укласці меч у ножны князёвы змовіў рок. Дазнаўся князь суровы,пра іх таемны шлюб Схапіў любоў у аковы, дзе сосенка і дуб
Пр. А на стромным беразе дуб з сасной стаяць, Звіўшыся галінамі на усход глядзяць. На ўсходзе сонейка макамі цвіце, На зямлі каханенькай, з палыном расце
2. Куды ўцячы каханню, дзе жорсткасць правіць баль Там кроў з расой на ранні, змачылі тонкі шаль. Пад дубам і сасною, так лірнік мне спяваў, Хлапца і свет князёўну любіцца Божа ўзяў.