Размалюй у чорны колер жыццё, Адчыні мне дзверы ў небыццё, Ў мае вочы хутчэй зазірні, Пакажы мне свае жудасныя сны. Я жадаю здабыць твой праклён Калі з начнога неба арыён Надашле свой знішчальны агонь, І ўзнімецца над зямлёй твой трон.
У кнізе мёртвых Для усіх знойдзецца месца Сярод лікаў чорных Тваё імя назаўжды застанецца
Пакажы мне цемру сваёх вачэй Я жадаю даведацца хутчэй Што схаванае ў гэтай цішы Ці знайду я спакой для сваёй душы Я жадаю здабыць твой праклён Калі з начнога неба арыён Надашле свой знішчальны агонь, І ўзнімецца над зямлёй твой трон.
Спустошанасць тваёй душы Цябе штурхнула да мяжы И кім ты ёсць каб выбіраць свой час Я вырашаю ўсе за вас
У кнізе мёртвых Для усіх знойдзецца месца Сярод лікаў чорных Тваё імя назаўжды застанецца