«Лужына»
У дзяцінстве
Ў вялізнай лужы стоячы,
Спявала,
аб акіяне мроячы,
І лодкі
Пускала папяровыя,
Адкрыцці
Былі ў дзень новы-новыя...
І людзі
Здаваліся прыгожымі,
Ня трэба
было быць асцярожнымі,
Хацела
Хутчэй я стаць дарослаю,
Было ўсё
Ў жыцці такое простае...
Я не разумею, чаму мы змяняемся,
Навошта мы простае так ускладняем.
Я ўсе яшчэ веру: жыцце не спыняецца,
Пакуль яго самі ў сабе не спыняем...
На неба
Здзіўлёна пазіраючы
І рукі
Свае распасціраючы,
Жадала
На птушку быць падобнаю,
І крылы
З'явіліся кардонныя...
Нібыта
Усё было магчымае
І мары
Былі ажыцявімыя,
Пачуцці сапраўдныя і крохкія —
Было ўсё
Ў жыцці такое лёгкае...
Я не разумею, чаму мы змяняемся,
Навошта мы простае так ускладняем.
Я ўсе яшчэ веру: жыцце не спыняецца,
Пакуль яго самі ў сабе не спыняем...
Sounduk еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2