Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Sounduk - Чаму (live) | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру


«Чаму?»

(верш Андрэя Хадановіча)

Прыходзiць Алёнка i мучае:

— Чаму агуркі калючыя?
Чаму люстэрка бліскучае?
Чаму парфума пахучая,
А госці прыходзяць кучаю?

Чаму такая трындзючая
Ў навінах тэлевядучая,
А мамка на татку злючая,
Як посуд мые анучаю?

Чаму казюрка паўзучая?
Чаму крапіва пякучая?
А дзверы — такія рыпучыя?
А ўколы — такія балючыя?
Чаму агуркі калючыя?

— Таму што ты даставучая!


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-