скажы ім што гімн не кладзецца на музыку быць нармальнымі — ідэал няўдачнікаў нарадзіцца тут па змаўчаньні значыць ня думаць інакш чым павінен думаць не наракаць на ўплывы падзей бяжым ад людзей і абставін скажы ім нічога ня будзе, на некалькі чвэрцяў жыцьцё чаканьне паабяцай мне усё што заўгодна акрамя маўчаньня у чым кайф у адчаі чапляцца за смутак тут усё недарэчы няпростыя словы няпростыя рэчывы Прыпеў: Мы — рэха ўсяго, што было напачатку. Толькі паабяцай усё што заўгодна, акрамя маўчаньня. Калі цішыня падступае да горла з думкай пра тое, што будзе далей — паабяцай усё што заўгодна, акрамя маўчаньня. Думалі ў дзевяностыя: «Ня так усё проста, колькі той незалежнасьці?!» і найперш сьціхлі як мышы — толькі б чаго ня выйшла… Сьпяем песенькі вострыя, канечне, і колкія складзем вершыкі — выжывалі ж, грэшныя, неяк раней, ну вось і цяпер выжывем! Пакуль адны думалі ланцугі пераплавіць на дрот калючы, іншыя думалі: ня трэба сьпяшацца, бо есьці ад пуза было б не залішне. Адны называлі другіх дурнямі, тыя — шукалі шляхоў да збавеньня… Думалі яны, карацей, думалі — а тут і вырасла новае пакаленьне з уласным вырокам — кепская факусіроўка зроку — Зноўку пастаўленае перад пытаньнем: куды прывядзе дарога? Як вырвацца вонкі? Якія наступныя будуць іх крокі? Ва ўсякай прыгодзе — трымайся толькі. Ва ўсякую пору — ня зьнікні толькі. Мы — рэха ўсяго, што было напачатку. Толькі паабяцай усё што заўгодна, акрамя маўчаньня. Калі цішыня падступае да горла з думкай пра тое, што будзе далей — паабяцай усё што заўгодна, акрамя маўчаньня. http://song5.ru