Дай у Слуцку на рыночку, Да піў Байда гарэлочку; Цар турэцкі да наяжджае, Байду млодага намаўляе:
“Ой ты Байда маладзюсенькі! З цябе ж рыцар да слаўнюсенькі: Будзіш панам ты гаспадарам! Вазьмі маю дачку царэўначку!”
“Да твая ж дачка паганачка! Яе ж вера да праклятая!…” Крыкнуў цар тут на сваі служкі, На сваі служкі вярнюсенькі:
“Ой! вазьміце ж Байду да й звяжыце, На гак рэбрам перачапіце!” Источник teksty-pesenok.ru Вісіць Байда, ні дзень ні дзень - ні два, Ні адну ночку - ні гадзіночку!…
На дзень трэці праглядае. Свайму цюру прамаўляе: “Ой! ты цюра ты вярнюсенькі, Падай ты лучок тугусенькі!”
Трафіў цара пасярод лаба А царыцу у патыліцу; Вота ж табе турэцкаму цару Да за слаўнага рыцара кару!
Лучшэ цар табе было галаву Галаву с плеч Байдавых зняці; І па Байдавай рыцара смерці Ды з гармат ды з гармат страляці!