1. Едзе Вітаўт па вуліцы За ім нясуць дзве шабліцы Слаўны князь Вітаўт Гаспадар на Літве 2. Шаблі літы, злотам біты У яшчар-скуру апавіты 3. Адна шабля для спадара Друга шабля на татара 4. Стануў Вітаўт прад кашовым Бліснуў ў сонцы шабляй новай 5. Стукнуў-грукнуў у падковы Гэй шыхтуйся пан кашовы 6. Гэй шыхтуйся збройна, жвава Дзе йдзе бітвы слаўна справа 7. Гукнуў кош ды з самапалаў З сямі/пятых ад запалаў 8. Крыкнуў: \"Слава, слаўны княжа Вораг ў полі косцю ляжа