ты абяцала мне зіму, ды раптам стала цёплым летам. хадзілі месцамі, дзе сонца шчыра ззяла над сусветам. а я знайшоў у тваіх вачах бурштын марскіх пяшчотных фарбаў. ты падарыла цеплыню, хоць я зімы бясконца прагнуў.
я прачытаю табе верш, ты засмяешся і схаваеш у сваіх далонях салаўя, ты скажаш зноўку, што кахаеш. я буду шчасцем іскрыць свет, спяваць і скокаць, як шалёны. я буду піць ваду з крыніц і спаць пад ценем дрэў зялёных.
з выяваў паглядзяць цары, неадабральна зрушаць бровы. я ў стане вечнае вясны нап’юся ўшчэнт, наўпрост у дровы! ты мне даруеш, сонца, што я недзе не патрапіў у ноту, але не ў гэтым мой спакой — бо год, як я забіў самоту!