рыба губляе луску — сталь дамагаецца цела. па мэталёвым пяску рыба знямогла ляцела. чуеш, як скрыгат расце, воды стаўбурацца ў гудзе? безліч смяротных асцей рэчцы патрапілі ў грудзі.
бачыш? — хвалюецца сталь, срэбныя воды ўскіпаюць. чайка і хлопчык-вудаль марна ратунку гукаюць. на мэталёвым пяску след пісягом застаецца. рыба, згубіўшы луску, блешняй сама абярнецца.