Нечакана, позна ці рана, Знойдзеш тое, што шукаеш аддана. Зразумееш: жыцьцё не дарэмна, Бо гэта патрэбна, каму-небудзь патрэбна. Таму, хто гукае, таксама шукае, Таму, хто надзею яшчэ не губляе, Таму, хто ня спыніцца, у думках ня зменіцца, Таму, хто назад ужо не павернецца.
Нечакана, позна ці рана, Зразумееш, што табе наканавана, І ўбачыш таго, хто побач з табою, І хутка мяжа ня будзе мяжою Таму, хто даруе, сэрцам кіруе, Таму, каго смутак штодзённа хвалюе, Таму, каму хочацца, хто сам затрымаецца І слова чыё адразу збываецца