Кароткачасовы дождж зацягнуўся на колькі год. Цяжкія чорныя хмары плывуць з тэрыторыі ўсходу. Падхапіць чароўную дрэнь і перастаць быць Чалавекам, Якому баліць… Далей – вада. Мокрыя твары й рукі. І сьцены. Калі нешта ня так – парві свае вены. Але гэта ня выйсьце, бо выйсьця няма, ёсьць нагода, З гэтай нагоды танкі йдуць на ўсход!
Гэтыя сьцены. Брудная вада. Гэта ня трэба. Брудная вада. Гэтае неба. Задушы мяне небам. Брудная вада.
Мне ня выпіць столькі, бо я амаль цьвярозы. Зрухі ў патрэбным кірунку, неўнармаваныя позы. Гэты дождж маляваў псыхічнахворы мастак, Кубачак гарбаты? – Так, так. Fuck! Fuck! Я чалавек невядомай пароды – Такія правілы этыкету, такая мода. Шэрыя шыбы. Шэрыя. Шэрыя кроплі. І цалкам прыстойныя, шэрыя, ціхія воплі.
І гэта ня выйсьце, бо выйсьця няма, а ёсьць голад. З раніцы кепска, патрэбны ўкол / Ад розуму. Як права на сьмерць, як лекі ад болю… Дайце мне волю!.. Я сабе гэта больш не дазволю!.. Не паі мяне болей Бруднай вадою!!