Ідыялізм – гэта ідыятызм? Ня веру!- Тым, хто халоднымі пальцамі бярэ за каўнер, Тым, хто ідзе выключна на скрайнія меры, Тым, хто мроіць краіну ў чырвоных шпалерах. Тым, хто шчыры, з вусамі й хлусіць з рукою на сэрцы, Тым, хто ў Расею гатовы паўзьці на каленах. Тым, каго баяцца маленькія дзеці, Тым, забіць каго нельга хіба што з-за лені.
Усё раптоўна, усё ґвалтоўна. Усё цудоўна! Я задаю шмат пытаньняў і ня чую адказу... Зь цягам часу я раблюся ўсё больш памяркоўным. Шызафрэнія - гэта заразна.
Бо я мрою краіну ў пялёстках нябёсаў. Краіна ў ружовых панчохах і ракавай позе. Звыкла хапаюць подых, усё прасякнута спакоем. Гэта ўсё ня тое! Гэта ўсё ня тое!!
Ірваць смугу гэтых дзён, Паціснуць плячыма й уніз, Ня трэба шукаць унісон З тым, што завецца фашызм.
"Поўны парадак, працэс ідзе, Небясьпека мінула, сытуацыя пад кантролем..." Я разумею да чаго ўсё гэта вядзе... Хто ўзначаліць гададзкое падпольле!?.