Я прыходжу да цябе з раніцы, Здараецца, Нечакана. Ты выходзіш заспаная, Сьветлая, ласкавая бы сонейка, Каханая. Я прыціскаюся да цябе Халодны З вуліцы (“З вуліцы” у тэму ні з чым не рыфмуецца). Ты зь ненамаляванымі вачыма, Табе так нават лепей, Магчыма. Тоненькая, У начной сукенцы, Родная, Што ты робіш з маім сэрцам!..
Ты паціскаеш плячыма: Якім чынам Мы можам быць разам, Якім чынам? Быць разам вельмі проста: Проста трэба ня быць паасобку. Кропка.
Мы не разумеем адзін аднаго, Мы лаемся, Не пагаджаемся з аргумэнтамі, Злуем, памыляемся, Сварымся кожны другі дзень. Ці часьцей?..
Па сутнасьці, мне трэба ад цябе вельмі мала: Хочацца бачыць побач з сабой ідэал З вачыма бязхмарнымі, Сьветлымі, ласкавымі бы сонейка, Каханымі. Ты звычайная, Са сваімі праблемамі, Цяжкасьцямі, Гемарамі, Кінь мяне. Я не прызвычаены да жыцьця, Таму што я хачу жыць так як я ХАЧУ жыць: Асабіста сьвяткуючы асабістыя няўдачы, Ня ўмеючы даваць здачы...
Я прыходжу да цябе з раніцы, Здараецца, Нечакана. Ты выходзіш заспаная, Сьветлая, ласкавая бы сонейка, Каханая.