Будзь бессаромнай, будзь распранутай,
Рабіся горшай з кожнай хвілінай,
Будзь нібы восень, будзь талае лісьце,
Будзь грацыя коткі з выгнутай сьпінай,
Будзь вецер, які начаваў у прычосцы,
Будзь белае неба й пеннае мора,
Будзь сумнай усьмешкай забытай на твары,
Нядоўгае сонца, схаванае ў шторах.
Будзь несапраўднай, будзь летуценнай,
Застанься шэптам, абрысам арэляў,
На мятых прасьцінах долькамі цела…
...........................................................
Імя маёй любові –
Безнадзейнасьць.
Tav.Mauzer еще тексты
Другие названия этого текста
- Tav.Mauzer - Мора (0)
- Maŭzer - Мора (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2