Я люблю боль. Заміраючы крыкам на шпалерах пакою. Сорамна. Чырванею крывёю. Я станоўчы герой Порна.
Спазмы сьмеху Праб'юцца скрозь рвоту. Над намі нікога зьверху. Падары мне сваю цноту.
На маёй плянэце заўсёды дождж, У пыльных пакоях паветра сьпёртае. Я нічога не хачу, ты нічога ня можаш. Мы ідэальная пара: ты й я Мёртвыя...
Пяшчотны хлопчык з блакітнаю скурай, Забяры мяне зь бездані сну. Ты мой маленькі ласкавы гуру. Я забіты плястмасавай куляй, За Бі Ты Я Плястмасавай куляй Мы ўсе... Мы ўсе вэтэраны гульні ў вайну.
Я хачу быць героем Дзіцячых кніжак, Я люблю боль Рабіць каму-небудзь іншаму.