Я ненавiджу цябе! (Сильно. Главное, что на белорусском)
Мае думкі пра цябе спынілі сваё існаваньне. Мае ўспаміны – гэта крыўды, якое, у дупу, каханьне! Ты інфаркт майго сэрца, ты спляжыла пачуцьці, Я памыляўся, сука, калі казаў, што хачу цябе.
Яна вырашыла, што я не падыходжу. Не задавальняю патрабаваньням, Не апраўдваю спадзяваньняў, Спазьняюся на спатканьні, Ня маю шмат мані, Не рыхтую летам сані, А зімой дыплёмную працу, Ня ўмею выгадна прадавацца, Ня маю ўласнай кватэры, У Бога амаль ня веру, Ніякіх манэраў І ўсё па-херу. Я ня маю пэрспэктыў, Мной кіруе незразумелы матыў, З такімі як у мяне характарамі Назаўсёды застаюцца аматарамі. У яе жыцьці я выглядаю прахожым, Не пачаставаў яе марожаным, Сына яна назаве Сірожам, Я такі… Такі… О, Божа! Не падыходжу.
Мне б зараз стаць сьцяной ці зрабіць укол, Мне б выпэцкаць усё ў пакоі крывёю, Мне б стрэліць у скроню, ці легчы пад колы. Ты ўсё роўна не зразумееш, што стала са мною. Я ненавіджу цябе!
Я згубіў сябе ў мокрым халодным паветры, У плыні біямасы на шмат кілямэтраў. Ты яд, што прыгожа блішчыць на сонцы, Ты забіваеш з густам, пяшчотна, бясконца.
Мне забаронены шлях у яе ложак, На мне быццам напісана: “Ты нічога ня можаш”. Не прыгожы. Пакідаеш яе на раздарожжы, Зь ёй трэба абыходзіцца асьцярожна.
Ты мыла мае рукі цёплай вадой, Ты цалавала мяне так, як ня ўмее ніхто. Мабыць я сплю й гэта мне сьніцца? Ты цуд які ня можа адбыцца… Я ненавіджу цябе!