Мы прыйдзем і знімем з крыжа, Распятыя вамі, гонар і годнасць. Вы прамянялі іх на медзякі, І веру ў неабходнасць Цвёрдай рукі.
Толькі, што ў вас ёсць за душой? Ды й душы няма – чорны гной.
Мы закладзём падмурак храма свабоды З тых камянёў, што так доўга насілі за пазухай. Ля шэрай сцяны скончваюцца падарожжы за край – няхай! Пустыя нашыя вачніцы стануць вокнамі, адкрытыя раты – званамі.
Згоды будзе ўжо не дасягнуць, Калі мы ў роспачы парушым вашы запаведзі. Нас будзе не стрымаць, бо ўжо брыдка спіны гнуць І трываць.
Паскуднік абвясціў сябе пастарам, прарокам, І вы пакорлівым статкам пайшлі за ім. Але, дзе б не хадзілі – цемра змянялася змрокам. Апосталы ядуць са срэбнага посуду, Святыя пазіруюць для ікон, А прарок піша на вашых шкурах закон.
Не замаліць вам грэх свой. Ганьбы не змыць і крывёй.