Сінія вочы ад слёз сталі шэрымі, быццам пакрыліся ільдом. Не дзіўна, бо тут адні бясконцыя зімы. Адно толькі гора і жах. Я й сам плачу, бо бачу счарнелы, знявечаны твар Радзімы. І рукі яе ў кайданах.
Кат і ягоныя служкі даўно здзекваюцца над ёй, А той, хто моўчкі на гэта глядзіць - цвік у яе труну. Сінія вочы маёй Радзімы поўняцца шэрай імжой. І з ёю разам ад нясцерпнага болю і я стагну.
Дык возьмем жа, браце, у рукі зброю, Катаў - на ліхтары! Ім не адняць нашу мрою!
Возьмем жа, браце, у рукі зброю, Пусцім варожую кроў! І шэрыя вочы нашай Радзімы Сінімі стануць зноў..