Zhubicca (Згубiцца) словы – Кірыл Домніч, музыка – Копаць Дзмітрый
І колькі будзе слоў? І колькі будзе жыццяў? І колькі будзе светлых надзей? Я разумею, Я разумею, Што прагнуць зменаў вочы твае.
Прыпеў:
Запамятаўшы, Што ў Небе есць хмары – ідзеш. Згубіўшыся – на белае неба злуеш…
Не зразумець цябе, Ды не пазнаць агіды – у вачах тваех блішчыць святло. Перакананы, Перакананы ты, Што пераможа дабро.
Прыпеў.
І колькі будзе слоў, І колькі будзе жыццяў, І колькі будзе светлых надзей. Я разумею, Што прагнуць зменаў вочы твае.
Прыпеў (пашыраны):
Запамятаўшы, Што ў Небе есць хмары – ідзеш. Згубіўшыся – на белае неба злуеш, Ратуючыся – губляеш свой гонар і сэнс, “Чаму ўсе так?”, - пытаеш, пытаеш і мрэш...