Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Termin X - Чароўны мур | Текст песни

Хутчэй прагнаць бы той дзень
Утрапёна прагне не адзін.
Вайна ня скончыцца сама
Вырашай, колькі шчэ гадзін.
Што не кажы, цябе кахаю,
І ня аддацца мне прычын няма.

Падтэкст падбіў размовы сэнс –
З вуснаў мёд, а на сэрцы лёд.
Маўчыш, любосных словаў чынш
Ты зьбірала з тысячы нагод.
Што не кажы, цябе кахаю,
І ня аддацца мне прычын няма.

І пройдзем мы з табой шляхі ўсе чыста,
І пойдзем мы з табой да зор агністых.
Вельмі шмат хацеў бы я
Расказаць табе.
Ды з чаго пачаць?

А ты ж мабыць
Дасі маім турботам рады.
Ты, быццам мур, (ты, быццам мур)
Мой чароўны мур. (чароўны мур)

Хутчэй прагнаць бы той дзень
Апантана прагнуў не адзін.
Давай, самотна не ўздыхай,
Вырашай, колькі шчэ гадзін.
Што не кажы, цябе кахаю,
І ня аддацца мне прычын няма.

Прайду я да цябе шляхі ўсе чыста,
Пайду скрозь церні я да зор агністых.
Вельмі шмат хацеў бы я расказаць табе.
Ды з чаго пачаць?

А ты ж мабыць
Дасі маім турботам рады.
Ты, быццам мур, (ты, быццам мур)
Мой чароўны мур. (чароўны мур)

Ты, быццам мур,
Мой чароўны мур.
Ты, быццам мур,
Мой чароўны мур.

Termin X еще тексты


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-